2015-11-03 15:44:00

Ватыканскі кардынал: Зямля стогне ад забруджвання


Старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” кардынал Пітэр Тарксан прэзентаваў энцыкліку Святога Айца “Laudato si’” ва ўніверсітэце штата Агаё, у ЗША, куды быў запрошаны для ўдзелу ў дыскусіі на тэму ўстойлівай экалогіі. “Зямля стогне пад жудасным цяжарам забруджвання і дэградацыі. Яна плача над згубай біяразнастайнасці, знікненнем цэлых відаў па прычыне неахайнасці чалавека”, - заўважыў ён. 

Паводле ватыканскага кардынала, папа Францішак заклікае “прыслухацца да гэтых пакут”. Ён просіць усіх і кожнага – людзей, сем’і, мясцовыя супольнасці, краіны і міжнародную супольнасць – “змяніць напрамак” адкрываючы прыгажосць і адказнасць клопату пра “наш супольны дом”, сказаў ён.

Кардынал Тарксан нагадаў аб закліку Папы да “навяртання” да “інтэгральнай экалогіі”, прыняцця новага стылю жыцця, адмаўлення ад прынцыпу “выкарыстаў і выкінуў” і ад улады, занаванай на валоданні тэхналогіямі.

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы адзначыў, што адказваць на існуючыя выклікі можна праз дыялог, адзінства і добрыя адносіны да іншых людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.