2015-10-30 15:02:00

Папа прыняў у Ватыкане лацінаамерыканскіх біскупаў


Папа Францішак cкіраваў пасланне з нагоды 60-годдзя Рады епіскапатаў Лацінскай Амерыкі (CЕLAM). Святы Айцец выказаў надзею на тое, што структура будзе працягваць садзейнасць евангелізацыі ў розных сферах. 30 кастрычніка 2015 г. Пантыфік прыняў яе кіраўніцтва на аўдыенцыі ў Ватыкане.

“Важна, каб нашы супольнасці былі “дамамі і школамі еднасці”, - заўважыў Папа. Яны павінны прывабліваць “надзвычайным братэрствам, заснаваным на вызнанні агульнага Айца”, дапамагаць падтрымліваць заўжды жывой ў Касцёле ў Лацінскай Амерыцы гарачую любоў да народаў, прымаць іх пакуты і быць здольнымі да хрысціянскай праніклівасці адносна падзей іх сучаснасці, каб адкрыць шляхі да большай роўнасці, міру і справядлівасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.