2015-10-30 13:57:00

Пантыфік сустрэнецца з Прэзідэнтамі Польшчы, Ірану і Украіны


На працягу лістапада папа Францішак прыме на аўдыенцыі шэраг кіраўнікоў дзяржаў. 9 лістапада 2015 г. візіт у Ватыкан здзейсніць Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, 14 лістапада – Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані, а 20 лістапада Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Ва ўрачыстасць Усіх Святых Папа ўзначаліць Эўхарыстыю на рымскіх могілках Кампа-Верана. 2 лістапада ён памоліцца за памерлых Пантыфікаў у гротах базылікі св. Пятра, а 5 лістапада – за іерархаў, якія памерлі на працягу апошняга года. 

7 лістапада на плошчы св. Пятра Францішак сустрэнецца з супрацоўнікамі італьянскага Нацыянальнага інстытута сацыяльнага страхавання, а праз два дні, у базыліцы св. Яна на Латэране, удзеліць біскупскую сакру новаму дапаможнаму біскупу Рымскай дыяцэзіі Анджэла Дэ Данацісу.

10 лістапада Пантыфік наведае гарады Прата і Фларэнцыю, у італьянскім рэгіёне Таскана, з нагоды мясцовага Касцёльнага кангрэсу, а на наступны дзень, у Ватыкане, прыме ўдзел у заканчэнні святкавання 100-годдзя са смерці св. Алаізіа Гуанэлі.  

15 лістапада Святы Айцец наведае лютэранскую парафію ў Рыме. 19 лістапада сустрэнецца з удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі арганізаванай Папскай радай пастырства работніках сферы аховы здароўя, а 21 лістапада прыме на аўдыенцыі ўдзельнікаў кангрэсу Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.

25-30 лістапада Францішак здзейніць візіт у Кенію, Уганду і Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку.








All the contents on this site are copyrighted ©.