2015-10-29 12:31:00

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Літвы


29 кастрычніка 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ, якая затым сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

Падчас сардэчных перамоваў выказвавалася станоўчая адзнака пазітыўнаму ўкладу Каталіцкага Касцёла ў літоўскае грамадства. Абмяркоўваліся некаторыя тэмы, якія ўяўляюць супольную цікавасць: еўрапейскай інтэграцыі, неабходнасці ў большай салідарнасці паміж краінамі ў адказе на розныя выклікі сучаснасці, прыняцця мігрантаў у Еўропе, міру і бяспекі на рэгіянальным і міжнародным узроўні, канфлікту ва Украіне і сітуацыі на Блізкім Усходзе, з асаблівай спасылкай да сітуацый у Сірыі і Святой Зямлі.

У якасці падарункаў Даля Грыбаўскайтэ перадала Пантыфіку копіі двух абразоў звязаных з Божай Міласэрнасцю, якія шануюцца не толькі ў Літве, але ў многіх іншых краінах свету: абраза Езуса Міласэрнага, які захоўваецца ў Вільнюсе і Маці Божай Міласэрнасці, з Вострабрамскай капліцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.