2015-10-28 13:26:00

Папа спачувае ахвярам землятрусу ў Пакістане і Афганістане


Папа Францішак выказаў сваю блізкасць народам Пакістана і Афганістана, дзе адбыўся моцны землятрус, які выклікаў мноста ахвяр і нанёс вялікія разбурэнні. “Памолімся за загінуўшых і іх блізкіх, за ўсіх параненых і абяздоленых, просячы Бога аб суцяшэнні ў пакутах і адвазе ў няшчасці. Няхай гэтым братам будзе даволі нашай канкрэтнай салідарнасці”, - заклікаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 кастрычніка 2015 г. 

Землятрус магнітудай у 7,5 балаў адбыўся 26 кастрычніка 2015 г. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў Афганістане, у 75 км ад горада Файзабад, сталіцы правінцыі Бадахшан. Ад разбурэнняў у выніку падземных штуршоў у Афганістане і суседнім Пакістане загінулі па меншай меры 260 чалавек. 








All the contents on this site are copyrighted ©.