2015-10-28 14:05:00

Ватыкан: заснаваны фонд падтрымкі каталіцкай адукацыі


Папа Францішак, прымаючы просьбу Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, заснаваў фонд “Gravvissimus educationes” з сядзібай у Дзяржаве Ватыкан. Паводле статуту новай установы, яна будзе пераследаваць навуковыя і культурныя мэты скіраваныя на падтрымку каталіцкай адукацыі ў свеце. Заснаванне фонду “Gravvissimus educationes” прыпадае на 50-годдзе аднайменнай дэкларацыі аб каталіцай адукацыі, прынятай на Другім Ватыканскім Саборы 28 кастрычніка 1965 г. 

Фонд будзе кіравацца кананічным правам, якое дзейнічае ў Каталіцкім Касцёле і грамадзянскімі законамі, якія дзейнічаюць у Дзяржаве Ватыкан, а таксама ўласным статутам.








All the contents on this site are copyrighted ©.