2015-10-26 14:41:00

Пантыфік наведаў шпіталізаванага кардынала


25 кастрычніка 2015 г. вечарам Святы Айцец наведаў у рымскай клініцы Джэмэлі (Gemelii) шпіталізаванага там 93-гадовага кардынала Ражэ Эчэгарая. Францішак размаўляў з французскім іерархам на працягу пятнаццаці хвілін і ўдзяліў яму сваё благаслаўленне. Пурпурат сардэчна падзякаваў Пантыфіку за адведзіны і за завершаны Сінод Біскупаў.

Французскі кардынал з'яўляецца намеснікам дэкана Калегіі кардыналаў. 25 кастрычніка падчас св. Імшы на заканчэнне Сіноду ён страціў раўнавагу, упаў і з пераломам левай сцегнавой косткі трапіў у шпіталь. Агульны стан здароўя іерарха добры, але яму прыйдзецца прайсці аперацыю.

Кардынал Эчэгарай з'яўляецца адным з самых выдатных дзеячаў Каталіцкага Касцёла і Рымскай курыі. Нягледзячы на пенсійны ўзрост ён застаецца адным з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.