2015-10-26 14:26:00

Кардынал Кох: мы чакаем адказу Святога Айца


Мы прадставілі свае прапановы, і зараз чакаем адказу Святога Айца, так пракаментаваў вынікі Сіноду Біскупаў, які завяршыў 25 кастрычніка 2015 г. у Ватыкане сваю працу, кардынал Курт Кох.

Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству адзначыў, што сінадальны шлях стаў вялікай падзеяй, а таксама новым досведам. ''Адбылося так, як хацеў Святы Айцец: кожны сказаў пра свае турботы. Але ў рэшце рэшт трэба было знайсці кансенсус, і я думаю, што гэта было дасягнута'', - сказаў ватыканскі іерарх. ''Мы прайшлі доўгі шлях, прадставілі свае прапановы, і зараз мы чакаем адказу ад Святога Айца, таму што за ім апошняе слова'', - дадаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.