2015-10-24 14:35:00

Сінод: канчатковы даклад – не адзіны вынік асамблеі


Канчатковы даклад XIV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму паклікання і місіі сям'і ў Касцёле і сучасным свеце задасць напрамак, але не будзе адзіным вынікам працы гэтага сходу. Дакумент Сінода не з'яўляецца заканадаўчым тэкстам; ён звернуты да Папы і павінен служыць Наступніку св. Пятра, падкрэсліў канадскі кардынал Жэраль Сіпрыан Лакруа 23 кастрычніка 2015 г. падчас брыфінгу ў Зале Друку Святога Пасаду. 

Разнастайнасць меркаванняў з'яўляецца таксама выдатным ўзбагачэннем. Акрамя таго, Святы Айцец прысутнічаў падчас працы асамблеі і меў магчымасць азнаёміцца з аргументамі, прадстаўленымі ў розных выступленнях, адносна складаных тэм. Мітрапаліт Квэбэку дадаў, што Папа мае пачуццё кансенсусу, і можна чакаць, што ў гэтым духу паўстане яго дакумент, які падвядзе вынікі Сіноду.








All the contents on this site are copyrighted ©.