2015-10-24 15:28:00

Сінод салідарны з сем’ямі з зонаў канфліктаў


24 кастрычніка 2015 г. Cінод Біскупаў скіраваў пасланне аб сітуацыі сем’яў, якія жывуць ва ўмовах кафліктаў на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і ва Украіне. У дакуменце рашуча асуджаецца насілле, тэрарызм, разбурэнні і пераслед, а таксама гучыць заклік аб неабходнасці неадкладнага спынення варожасці і гандлю зброяй.

Удзельнікі сінанальнай асамблеі выказалі ўдзячнасць краінам, якія прымаюць бежанцаў з Блізкага Усходу і запэўнілі ў сваёй малітве ўсіх жыхароў гэтага рэгіёну. Яны нагадалі, што міру трэба шукаць праз палітычныя рашэнні з павагай да культурных і рэлігійных асаблівасцяў народаў. У дэкларацыі асуджаецца выкарыстанне імя Бога для апраўднання насілля.

Аналагічныя словы заклапочанасці, спачування і любові былі выказаны ў адрас сем’яў, якія знаходзяцца ў падобных сітуацыях ў розных частках свету, асабліва ў Афрыцы і ва Украіне. 








All the contents on this site are copyrighted ©.