2015-10-23 11:30:00

Прадстаўлены сімвалы падарожжа Папы ў Кенію


“Будзьце моцнымі ў веры. Не бойцеся”, - пад такім дэвізам пройдзе Апостальскае падарожжа папы Францішка ў Кенію. Разам з ім епіскапат гэтай афрыканскай краіны прадставіў лагатып візіту. У ім спалучана некалькі элементаў: геаграфічныя межы Кеніі, Святы Дух у вобразе голуба, крыж і агонь, як сімвалы любові і міласэрнасці. Лагатып выкананы ў колерах нацыянальнага сцяга краіны: чорным, зялёным, чырвоным і белым.

Кенія стане першым этапам падарожжа Святога Айца на афрыканскі кантынент. Францішак прабудзе тут з 25 па 27 лістапада 2015 г. Затым ён накіруецца ва Уганду і Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку. 

Паводле кенійскага епіскапата, візіт Папы стане аб’яднальным фактарам для ўсёй краіны, якая ў нядаўнім мінулым перажыла драматычны досвед падзелаў і насілля.








All the contents on this site are copyrighted ©.