2015-10-23 12:25:00

Папа: чытаць знакі часу – гэта не прывілей элітаў


Часы змяняюцца, а разам з імі павінны пастаянна змяняцца і хрысціяне, але пры гэтым заставацца моцнымі ў веры ў Езуса Хрыста, адзначыў папа Францішак 23 кастрычніка 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Святы Айцец казаў аб важнасці распазнання Касцёлам “знакаў часу”. Ён заклікаў таксама не паддавацца спакусе канфармізму і натхняцца малітвай.

Паводле Францішка, сам Езус кліча вернікаў распазнаваць знакі часу і змяняцца згодна з імі. Пры гэтым Пантыфік указаў на непрымальнасць канфармізму, які, на яго думку, перашкаджае развіццю, не дазваляе сысці з месца.

Папа нагадаў, што людзі былі адораны свабодай праніклікавасці. “Мы маем гэту свабоду суджэння над тым, што адбываецца па-за намі. Але, каб судзіць аб гэтым, мы павінны добра ведаць, што адбываецца звонку”, - сказаў Святы Айцец і заклікаў падыходзіць да такога аналізу з хрысціянскай мудрасцю. 

Распазнаваць знакі часу складана. Па гэтай прычыне многія хрысціяне аддаюць перавагу не выконваць гэтага задання, а заставацца ў камфорце і бестурботнасці. У той жа час, Бог, з дапамогай знакаў часу, перадае людзям сваё пасланне, падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, што для яго разумення патрэбна цішыня, разважанне і малітва. 

Разуменне знакаў часу тычыцца ўсіх, а не толькі “культурных элітаў”, сказаў Францішак. Езус ставіў у прыклад не ўніверсітэцкіх выкладчыкаў і інтэлектуалаў, але простых сялян, якія маглі “адрозніць зерне ад хмызняку”, заўважыў ён.

Напрыканцы гаміліі Святы Айцец заклікаў вернікаў у цішыні, разважанні і малітве распазнаваць, што адбывацца ў іх душы, пачуццях і думках, а таксама сачыць за тым, што адбываецца звонку – чытаць знакі часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.