2015-10-22 13:32:00

Удзельнік Сінода: Касцёл з тымі, хто аступіўся


Касцёл павінен быць побач з сужонкамі, нават калі іх саюз распадаецца, адзначыў 21 кастрычніка 2015 г. падчас брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы кардынал Рэйнхард Маркс, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі. 

“Што адбудзецца, калі здарыцца няшчасце, праблема? Што павінен рабіць Касцёл? Касцёл павінен сказаць: мы з табой, нават калі ты пацярпеў паразу, нават калі існуе параза. Гэта цэнтр усіх дыскусій”, - падкрэсліў ён. Святы Айцец жадае звярнуць увагу на тэму сям’і і сужэнства таму, што ім належыць цэнтральнае месца ў Касцёле і грамадства, у тым ліку з пункту гледжання евангелізацыі і гуманізацыі свету, заўважыў кардынал Маркс.

Ён абверг паведамленні СМІ аб нібыта маючых месца канфліктах паміж удзельнікамі Сінода Біскупаў. “Ратцынгер не супраць Каспера”, іранічна заўважыў ён.

Закранаючы тэму разведзенных, якія жывуць у новых несакрамэнтальных саюзах, кардынал Маркс сказаў, што нямецкамоўная група на асамблеі выказала адзінадушную прапанову “ісці далей, каб суправаджаць іх на шляху і, магчыма, дасягнуць іх прымірэння з Касцёлам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.