2015-10-22 13:36:00

Канцэрт на карысць “бедных Папы” пройдзе ў Рыме


24 кастрычніка 2015 г. у рымскай канцэртнай зале “Auditorium Conciliazione”  пройдзе канцэрт, падчас якога будуць збірацца ахвяраванні на карысць дабрачынных ініцыятыў папы Францішка. Яго арганізатарамі выступілі ландвер (рэзервовае войска) швейцарскага горада Фрыбург і Папская швейцарская гвардыя. Падчас мерапрыемства прагучаць творы розных жанраў і стыляў: фрагменты оперы Джузэпэ Вэрдзі “Набука”, швейцарская народная музыка, танга, кампазіцыі з фільму “Зорныя войны” і многае іншае.

“Больш чым 500 гадоў таму Швейцарыя і Ватыкан пачалі будаваць шчыльную сетку адносін праз Швейцарскую гвардыю, якая гарантуе бяспеку Святога Айца. Нямногія ведаюць, што ў свой вольны час гвардзейцы дапамагаюць папскаму элемазінарыю раздаваць рэчы першай неабходнасці патрабуючым людзям Рыма. Каб падтрымаць гэтую справу, ландвер Фрыбурга рады прапанаваць беспланты канцэрт, дзякуючы якому будуць збірацца сродкі, цалкам прызначаныя “бедным папы Францішка”, - гаворыцца ў запрашэнні на музычнае мерапрыемства.








All the contents on this site are copyrighted ©.