2015-10-15 14:33:00

Прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў выступяць на Сінодзе


Амаль 100 выступленняў прагучала на Сінодзе Біскупаў 14 кастрычніка і ў першай палове дня 15 кастрычніка 2015 г. Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі 15 кастрычніка 2015 г. падчас брыфінгу. Чакаецца, што сёння завершацца дэбаты над трэцяў часткай “Instrumentum Laboris”. У сваю чаргу, на 16 кастрычніка запланавана выступленне “брацкіх дэлегатаў”, назіральнікаў і аўдытараў.

Кіраўнік Залы Друку нагадаў, што 17 кастрычніка 2015 г. у Ватыкане пройдзе ўрачыстае святкаванне 50-годдзя ўстанаўлення Сінода Біскупаў, у якім прыме ўдзел папа Францішак. Але ў гэты дзень таксама працягнецца праца Сінода, яго ўдзельнікі зяруцца ў рабочых групах.








All the contents on this site are copyrighted ©.