2015-10-14 10:45:00

Пантыфік салідарны з барацьбітамі за ліквідацыю галечы


Папа Францішак нагадаў, што 17 кастрычніка 2015 г. будзе адзначацца Сусветны дзень барацьбы за ліквідацыю галечы, устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 1992 г. Паводле Святога Айца, “гэты дзень прапануе ўмацаваць намаганні для ліквідацыі крайняй беднасці і дыскрымінацыі, а таксама гарантаваць кожнаму магчымасць у поўнай меры карыстацца ўласнымі фундаментальнымі правамі”. “Мы ўсе пакліканы прыняць гэту інтэнцыю, каб любоў Хрыста дасягнула самых бедных і пакінутых братоў і сясцёр і прынесла ім суцяшэнне”, - дадаў Пантыфік. 

У 2015 г. для Сусветнага дня абрана тэма: “Пабудова ўстойлівай будучыні. Сабрацца разам, каб спыніць беднасць і дыскрымінацыю”.








All the contents on this site are copyrighted ©.