2015-10-14 11:36:00

Аўдытар Сіноду пра небяспеку сектанцтва ўнутры Касцёла


На небяспечныя бакі большай “рэгіянальнай самастойнасці” ў Касцёле звярнула ўвагу свецкі аўдытар на Сінодзе Біскупаў Тэрэз Нірабукейе. Трэба нагадаць, што ў апошнія дні на асамблеі гучалі прапановы аб перанясенні рашэння некаторыя душпастырскіх пытанняў у Касцёле на рэгіянальны ўзровень. 

Верніца з Руанды нагадала, што ёсць такія элементы вучэння Касцёла, якія трэба захоўваць заўсёды. Душпастырскія рашэнні могуць быць рознымі, але яны павінны дакладна адпавядаць дактрыне Касцёла. У адваротным выпадку ў Каталіцкім Касцёле можна будзе рабіць што заўгодна; і мы створым секты ўнутры яго. Гэта, нагадала аўдытар, вельмі далікатнае пытанне і Айцы Сіноду павінны яго добра вывучыць і падумаць аб наступствах такіх рашэнняў для самой прыроды Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.