2015-10-13 13:09:00

Святы Пасад на кніжным кірмашы ў Франкфурце


400 найменняў прадставіць Ватыканскае выдавецтва (Libreria Editrice Vaticana) на Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце (Frankfurter Buchmesse), які пройдзе з 14 па 18 кастрычніка 2015 г. Асаблівая ўвага ў сёлетніх выданнях прысвечана сям’і і навучанню папы Францішка, у тым ліку і яго выступленням падчас мінулага апостальскага падарожжа на Кубу і ў ЗША. Некалькі выданняў нагадваюць пра выбітныя постаці мінулага і сучаснасці Касцёла: біяграфія кардынала Агасціна Казаролі і кніга-інтэрв’ю кардынала Петэра Эрдо. Цікавым для наведвальнікаў стане выданне, прысвечанае аднаўленню Сікстынскай капэлы.

Стэнд Святога Пасаду на выставе зойме плошчу 110 квадратных метраў і будзе выглядаць як сапраўдная арт-галерэя. Яго распрацаваў італьянскі архітэктар Раберта Пулітані, які для афармлення выкарыстаў творы знакамітых мастакоў, між іншым, Марка Шагала.








All the contents on this site are copyrighted ©.