2015-10-12 13:21:00

Кніга-інтэрв’ю з Францішкам


У студзені 2016 г. у Італіі выйдзе кніга-інтэрв’ю з папам Францішкам. Яна будзе ўяўляць сабой запіс размовы са Святым Айцом італьянскага ватыканіста “La Stampa” Андрэа Тарньелі. Ужо вядома і назва: “Імя Бога – Міласэрнасць” (Il nome di Dio è Misericordia), сугучная з юбілейным годам, абвешчаным у Каталіцкім Касцёле.

У спецыяльнай заяве выдавецтва “Piemme”, дзе выйдзе кніга, гаворыцца, што ў ёй Папа прадстаўляе сэрца свайго пантыфікату і абвяшчае сваёй простай і прамой мовай вялікае пасланне Святога Года Міласэрнасці. Гэта будзе першае такога роду аб’ёмнае інтэрв’ю з Францішкам, выдадзенае ў фармаце кнігі. 

Святы Айцец звяртаецца да кожнага чалавека на планеце ў простым і глыбокім дыялогу. Уздымае пытанне міласэрнасці праз свой асабісты досвед святара і пастыра. Тлумачыць прычыны абвяшчэння Святога Года, які пажадаў прысвяціць усім людзям, у Касцёле і па-за яго межамі, якія шукаюць сэнсу жыцця, шляху спакою і прымірэння, гаення духоўных раны. Кніга-інтэрв’ю – гэта сінтэз вучэння Францішка і яго пантыфікату, гаворыцца ў заяве выдавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.