2015-10-11 12:08:00

Францішак смуткуе з прычыны “варварскага акту” ў Анкары


Папа Францішак “з глыбокім смуткам” успрыняў навіну аб “страшным здарэнні”, якое адбылося 10 кастрычніка 2015 г. у турэцкай Анкары. Там у выніку двух выбухаў падчас маршу за мір загінулі 95 чалавек. “Боль з-за шматлкіх смерцяў. Боль з-за параненых. Боль, таму што зламыснікі ўдарылі у безабаронных людзей, якія маніфеставалі мір”, - сказаў Пантыфік 11 кастрычніка 2015 г. на заканчэнне сваёй нядзельнай сустрэчы з венікамі. “Я малюся за гэту дарагую краіну, прашу Пана прыняць душы памерлых і суцешыць пакутуючых і сем’і”, - дадаў ён.

Два магутныя выбухі з невялікім інтэрвалам адбыліся недалёка ад галоўнага чыгуначнага вакзала Анкары, прыкладна ў 10 гадзін раніцы па мясцовым часе ў суботу, калі да вакзальнай плошчы сталі збірацца людзі для ўдзелу ў маршы “За мір і дэмакратыю”, арганізаваным прафсаюзамі, праваабаронцамі і пракурдскімі групамі . Мітынг за тры тыдні да ўсеагульных выбараў быў арганізаваны ў падтрымку спынення канфлікту паміж забароненай у Турцыі Рабочай Партыяй Курдыстана і турэцкімі ўладамі. 1 лістапада ў Турцыі павінны адбыцца датэрміновыя ўсеагульныя выбары. На чэрвеньскіх выбарах ні адна з партый не атрымала большасці галасоў у парламенце.

Свой глыбокі смутак Францішак выказаў таксама і Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану. У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратата Пьетра Параліна Пантыфік запаўніў у сваёй “сардэчнай салідарнасці з пацярпелымі ад гэтай трагедыі” і шкадаванні “з нагоды гэтага варварскага акту”. Ён папрасіў перадаць сваю духоўную блізкасць усім сем’ям, якія перажываюць гора, і персаналу, задзенічанаму ў дапамозе пацярпелым.








All the contents on this site are copyrighted ©.