2015-10-11 13:21:00

Сінод: “змешаныя сем’і” – прыклад рэальнага экуменізму


Так званыя “змешаныя сужэнствы”, дзе муж і жонка з’яўляюцца хрысціянамі розных веравызнанняў, з’яўляюцца прыкладам экуменізму паўсядзённага жыцця – практычнага, жывога і дынамічнага. Так лічыць старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Кардынал Курт Кох, які ўдзельнічае у Сінодзе Біскупаў, дадаў, што сям’я – гэта адзін з самых важных элементаў экуменічнага дыялогу.

Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што ўсе хрысціянскія Цэрквы жывуць, абапіраючыся на сям’ю. “Тым, што нас глыбока звязвае, з’яўляецца хрост. І на гэтай аснове пабудавана хрысціянскае сужэнства”, - сказаў ён і звярнуў увагу на шматлікія “змешаныя сем’і”, злучаныя Хрыстовай сувяззю і, такім чынам, утвараючыя “хатні касцёл”. 

Кардынал Кох заклікаў казаць не толькі пра міжканфесійныя праблемы, але і пра магчымасці. Ён падкрэсліў, што Сінод “захапляльным чынам” паказвае рэальную сітуацыю, праблемы, магчымасці і перспектывы сужэнства і сям’і на ўсім свеце. А сям’я з’яўляецца не толькі справай Каталіцкага Касцёла, але і ўсяго чалавецтва, заклікаў не забывацца старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.








All the contents on this site are copyrighted ©.