2015-10-10 10:53:00

Сінод: выніковы дакумент можа быць не апублікаваны


Сінод Біскупаў не мае намеру змяняць навучання Касцёла, падкрэсліў філіпінскі кардынал Луіс Антоніа Тагле 9 кастрычніка 2015 г. падчас брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы. Перспектыва сінадальнай асамблеі заключаецца ў тым, каб адштурхоўваючыся ад каталіцкай дактрыны знайсці магчымасці для клопату і падтрымкі сям’і, асабліва, калі яна змучана пакутамі і войнамі, дадаў ён. 

Арцыбіскуп Манілы, які з’яўляецца адным з чатырох старшыняў асамблеі, дапусціў магчымасць таго, што пасля закачэння Сінода не будзе апублікаваны выніковы дакумент. Ён распавёў, што цэнтральнае месца ў сінадальных дыскусіях займаюць не толькі выклікі і пакуты, якія сустракаюць сем’і. Ва ўсіх “малых групах” звярталася ўвага на важнасць дэманстрацыі прыгажосці сям’і, сказаў філіпінскі іерарх.

Іншы Сінадальны Айцец прысутны на брыфінгу – іспанскі кардынал Карлас Асора Сьера – параўнаў асамблею са “школай мастацтваў”, вучні якой падбіраюць найлепшыя фарбы і пэндзлі, каб адлюстраваць аблічча першапачатковай структуры жыцця, якой з’яўляецца сям’я.








All the contents on this site are copyrighted ©.