2015-10-10 13:07:00

Сальвадорскія католікі чакаюць візіту Францішка


Касцёл у Сальвадоры спадзяецца на візіт Папы. 30 кастрычніка 2015 г. у Ватыкане Францішак прыме дэлегацыю з гэтай краіны, паведаміў біскуп Грэгорыа Раса Чавес. У яе ўвойдуць пяць іерархаў і іншыя прадстаўнікі краіны, якія ўручаць Пантыфіку афіцыйнае запрашэнне. Трэба нагадаць, што сёлета адбылася беатыфікацыя забітага арцыбіскупа Сан-Сальвадора Оскара Арнульфа Рамэра.

У мінулую сераду афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі заявіў аб планах візіту Папы ў Мексіку ў 2016 г. Таксама застаецца адкрытым пытанне яго падарожжа ў Аргентыну, Уругвай і, магчыма, Чылі.

Францішак здзейсніў да гэтага часу дзесяць замежных падарожжаў: два ў Паўднёвую Амерыку, два на Далёкі Усход і тры ў Еўропу; акрамя таго, ён быў у Святой Зямлі, у Турцыі і, нядаўна, на Кубе і ў Злучаных Штатах. З 25 па 30 лістапада ён упершыню адправіцца ў Афрыку з прыпынкамі ў Кеніі, Угандзе і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. У чэрвені 2016 г. адбудзецца візіт у Польшчу на Сусветныя дні моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.