2015-10-10 12:40:00

Найстарэйшаму кардыналу спаўняецца 100 гадоў


Найстарэйшы кардынал Касцёла, Лорыс Франчэска Капавіла, у сераду 14 кастрычніка адзначыць свой 100-гадовы юбілей. Былы асабісты сакратар Яна XXIII сёння жыве ў сваім доме ў Сота-іль-Монтэ недалёка ад Бергамо. Да сённяшняга дня іерарх з’яўляецца запатрабаваным экспертам, калі гаворка ідзе пра сітуацыю вакол Другога Ватыканскага Сабора або пра Яна XXIII.

Пасля свайго служэння ў якасці сакратара Яна XXIII, а пасля яго смерці і Паўла VI, у 1967 г. Капавіла стаў арцыбіскупам К’еці і служыў у гэтай якасці да свайго выхаду на пенсію ў верасні 1971 г.

Папа Францішак далучыў іерарха, які з’яўляецца своеасаблівым захавальнікам духоўнай спадчыны Сабору, да Калегіі кардыналаў у лютым 2014 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.