2015-10-06 14:13:00

Кардынал з ЗША: Сінод пачынаецца з радасцю, але і з асцярогамі


Мы пачынаем гэты Сінод з радасцю, але і з асцярогамі, прызнаўся прадстаўнік амерыканскага епіскапату кардынал Дэніэл Дзі Нарда. Біскупы яшчэ памятаюць леташнюю асамблею, калі ўся яе другая частка была прысвечана выпраўленню няўдала падрыхтаванага рапарту з першага тыдня, асабліва ў тым, што тычыцца разведзеных, “вольных” саюзаў і асоб з гомасексуальнай арыентацыяй. На думку кардынала з ЗША, Сінод павінен засяродзіцца на хрысціянскім бачанні сям’і.

“Мы не хочам, каб невялікія або паасобныя праблемы заблакавалі абмеркаванне вялікага вобразу сям’і, які прапануе Евангелле”, - сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму рады    ё кардынал Дзі Нарда. Таму, на яго думку, не можна засяродзіцца толькі на адной праблеме. Свет і сам Касцёл патрабуе яснага бачання сужэнства. Тым больш, што сучасная культура больш не падтрымлівае сям’ю, не шануе сямейнай любові і вернасці, сказаў ён і дадаў, што сем’ям гэтага вельмі не хапае. 

Гэта дрэнна сведчаць аб сённяшняй культуры, якая так здзекуецца над прыгажосцю сужэнства. Ёй не хапае мудрасці. У такой сітуацыі асаблівай увагі заслугоўваюць маладыя сем’і, лічыць іерарх. Ён прызнаўся, што яго ўласны вопыт паказвае, што найбольш важным з’яўляецца іх суправаджэнне на працягу першых дзесяці гадоў сужэнства.








All the contents on this site are copyrighted ©.