2015-10-05 11:46:00

Святы Айцец: Сінод – гэта не парламент


Сінод не з’яўляецца кангрэсам, парламентам ці сенатам, сказаў папа Францішак адкрываючы першую кангрэгацыю Сінода Біскупаў на тэму сям’і 5 кастрычніка 2015 г. у Ватыкане. Святы Айцец адзначыў, што праца Сінода – гэта выраз калегіяльнасці ў Касцёле. Ён заклікаў удзельнікаў форума да шчырага дзялення ўласнымі меркаваннямі.

Сінод, паводле слоў Пантыфіка, з’яўляецца выразам жыцця Касцёла, які крочыць разам, каб “чытаць рэчаіснасць вачыма веры”. Ён адбываецца ў лоне Касцёла і святога Народу Божага. Сінод Біскупаў – гэта абароненая прастора, у якой праяўляецца дзейнасць Святога Духа.

Сінадальныя айцы давяраюць дзейнасці Бога, які ўстанавіў закон і суботу для чалавека, а не наадварот. Яны давяраюць Богу, які большы за любую чалавечую логіку, адзначыў Францішак.

Пантыфік заклікаў удзельнікаў ватыканскага форума “апрануцца” у апостальскую адвагу, евангельскую пакору і даверлівую малітву і нагадаў, што адзіным шляхам, з’яўляецца шлях адкрытасці на Святога Духа. “Без слухання Святога Духа, усе нашы словы будуць толькі словамі, якія не насычаюць і непатрэбныя. Без адкрытасці на кіраўніцтва Духа, усе нашы рашэнні будуць толькі дэкарацыямі, якія замест таго, каб узвышаць Евангелле, пакрываюць і хаваюць яго”, - сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.