2015-10-01 12:50:00

Святы Айцец прыняў рашэнні адносна беатыфікацый


30 верасня 2015 г. падчас сустрэчы з кардыналам Анджэла Амата, прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Пантыфік ухваліў зацвярджэнне дэкрэтаў, якія тычацца аднаго кананізацыйнага і некалькіх беатыфікацыйных працэсаў. У першым выпадку гаворка ідзе пра прызнанне мучаніцкай смерці іспанскага святара, кс. Веленціна Паленсіа Маркіна і чатырох яго таварышаў, якія загінулі за веру ў Іспаніі ў 1937 г.

Пантыфік таксама ўхваліў рашэнне аб прызнанні гераічнасці цнотаў і тым самым зацвердзіў беатыфікацыю польскага святара, кс. Францішка Бляхніцкага, заснавальніка вядомага каталіцкага руху “Святло Жыццё”, памерлага ў 1987 г.

Таксама была прызнана гераічнасць цнотаў яшчэ шасці асоб: італьянца, кс. Джавані Фольчы, заснавальніка Ініцыятывы Боскага Вязня, памерлага ў 1963 г.; іспанца, кс. Хасэ Рывера Рамірэса, памерлага ў 1991 г.; мексіканца, кс. Хуана Эмануэля Марціна дэль-Кампа, памерлага ў 1996 г.; італьянскага рэдэмптарыста, а. Антоніа Марыі Ласіта Філамена, памерлага ў 1917 г.; італьянскай законніцы, сястры Марыі Бэнэдэты Джузэпы Фрэй з Ордэна цыстэрцыянак, памерлай ў 1913 г.; і свецкай верніцы з Польшчы Анны Хшаноўскай, памерлай у 1973 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.