2015-09-27 15:52:00

Пантыфік: сям’я мае пасведчанне Божага грамадзянства


Падчас выступлення перад сем’ямі на праспекце Бенджаміна Франкліна ў Філадэльфіі 26 верасня 2015 г. Святы Айцец адклаў у бок раней падрыхтаваны тэкст прамовы і замяніў яго на імправізаванае разважанне, падкрэсліваючы важнасць сям’і ў свеце. Ён назваў яе “фабрыкай надзеі”. “Свята сям’і”, падчас якога гэта адбылося, – адна з ключавых падзей Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Францішка асаблівым чынам кранулі сведчанні некалькіх сужэнстваў. Яны казалі, між іншым, пра нявызначанасць будучыні, складананасцях выхавання дзяцей-інвалідаў і жыцця ў сям’і, якая складаецца з некалькіх пакаленняў.

“Кожны з вас, - сказаў Папа - з’яўляецца сапраўдным сведчаннем таго, што варта жыць у сям’і, і што грамадства становіцца мацнейшым, лепшым, прыгажэйшым і больш сапраўдным, калі яно пабудавана на аснове сям’і”. Ён падкрэсліў, што гэта план Бога. Усю любоў, якая змяшчаецца ў стварэнні, Ён даў сям’і. Сям’я з’яўляецца сапраўды сям’ёй, калі яна можа вітаць і прымаць гэту любоў. Святы Айцец адзначыў, што таксама, калі сям’я робіць памылкі, Бог спяшаецца ёй на дапамогу, таму што Яго Сын, вырас у сям’і Марыі і Юзафа, паслухмяны Божаму плану. Ён дадаў, што сям’я мае пасведчанне Божага грамадзянства, каб у ёй узрасталі больш і больш праўда, любоў і прыгажосць.

Францішак не хаваў, што ў сучаснай сям’і няма недахопу ў цяжкасцях і крыжах, але ў ёй заўсёды ёсць і ўваскрасенне. “Вось чаму сям’я з’яўляецца фабрыкай надзеі, жыцця і ўваскрасення”, - сказаў Папа. Ён адзначыў, што ўсе цяжкасці пераадольваюцца праз любоў; толькі нянавісць не можа знесці ніводнай цяжкасці.

У канцы Святы Айцец запрасіў усе сем’і да асаблівага клопату пра дзяцей і пажылых людзей. Народ, які не ведае, як клапаціцца аб дзецях і старых – гэта народ без будучыні, нагадаў сваю думку Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.