2015-09-22 11:27:00

Святы Айцец благаславіў кубінскі горад з узгорка


Папа благаславіў кубінскі Ольгін з узгорка Лому-дэ-ла-Крус (Узгорак крыжа). Гэта адбылося у 15.00 па мясцовым часе 21 верасня 2015 г. Гэта невялікая тэраса вышынёй 261 метр над узроўнем мора з відам на горад, размешчаная у 6 км на поўнач ад Ольгін. Святы Айцец прыбыў туды адкрытым аўтамабілем.

Ужо ў 1790 г. у гэтым месцы быў змешчаны першы крыж. Цяперашні быў унесены сюды ў пачатку 1990-х гадоў і ўстаноўлены на месцы папярэдняга, разбуранага маланкай. Адсюль выдатна відаць горад.

Францішак спыніўся на імгненне ля крыжа. Затым прамовіў малітву, просячы Божага благаслаўлення для зямлі і горада, асабліва для сем’яў, дзяцей і моладзі. Ён таксама папрасіў Бога аб суцяшэнні для хворых і церпячых. Маліўся, каб кожны адчуваў сябе пакліканым ісці за Езусам. Святога Айца суправаджаў дзіцячы хор і мясцовы біскуп Эміліа Арангурэн Эчэвэрыя.

Затым Пантыфік адправіўся ў аэрапорт, адкуль самалётам “Alitalia” вылецеў у Сант’яга-дэ-Куба.








All the contents on this site are copyrighted ©.