2015-09-22 15:15:00

Ватыканскі кардынал адзначыў сваё 80-годдзе


Кардынал Сантас Абрыл-і-Кастэліа,старшыня кардынальскай камісіі па пытаннях Інстытута рэлігійных спраў (Ватыканскага банку) 21 верасня 2015 г. адзначыў свой 80-гадовы юбілей. Такім чынам, колькасць кардыналаў, якія могуць выбіраць Пантыфіка, паменшылася да 118, а тых, хто згубіў такое права – павялічылася да 101.

Кардынал Абрыл-і-Кастэліа паходзіць з Іспаніі. У 1967 г. ён пачаў сваё служэнне ў ватыканскай дыпламатыі. Працаваў у нунцыятурах у Пакістане і Турцыі, кіраваў секцыяй іспанскай мовы ў Дзяржсакратарыяце, быў Апостальскім нунцыем у Балівіі, Камеруне, Габоне і Экватарыяльнай Гвінеі, Югаславіі, Аргентыне, Славеніі і Босніі і Герцагавіне, Македоніі.

Бэнэдыкт XVI прызначыў яго віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла і арцыпрэзбітэрам базылікі Санта Марыя Маджорэ, а Францішак – членам кардынальскай камісі па пытаннях Інстытута рэлігійных спраў. 4 сакавіка 2014 г. ён быў абраны кіраўніком гэтага органу.








All the contents on this site are copyrighted ©.