2015-09-17 13:03:00

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Люксембурга


17 верасня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана прэм’ер-міністра Вялікага Герцагства Люксембург Ксавье Бетэля, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

Падчас сардэчных перамоваў выказвалася жаданне ўмацоўваць добрыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Люксембургам і абмяркоўваліся тэмы, якія ўяўляюць агульную цікавасць, з асаблівай увагай на адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай. Падкрэслівалася важнае значэнне рэлігійнай свабоды і духоўных каштоўнасцяў для сацыяльнай еднасці.

У кантэксце старшынства Люксембруга ў Еўрапейскім саюзе бакамі абмяркоўваліся некаторыя пытанні еўрапейскага і міжнароднага характару, з асаблівай спасылкай на трываючыя канфлікты, пытанне міграцыі і неабходнасці аказання дапамогі бежанцам і мігрантам, а таксама сітуацыя рэлігійных меншасцяў, якія падвяргаюцца пераследу, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.  








All the contents on this site are copyrighted ©.