2015-09-16 10:20:00

Святы Айцец сустрэўся з “міністрамі па экалогіі”


16 верасня 2015 г. папа Францішак сустрэўся з групай міністраў па абароне навакольнага асяроддзя краін Еўрапейскага саюза. Святы Айцец падзякаваў ім за візіт у Ватыкан і падзяліўся некаторымі думкамі ў кантэксце набліжэння прыняцця павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця і парыжскай Міжнароднай канферэнцыі аб праблемах клімату.

На думку Пантыфіка, рашэнні на карысць навакольнага асяроддзя павінны прымацца з салідарнасцю да найбольш уразлівых да кліматычных зменаў асобаў. “Быць салідарным азначае задзейнічаць эфектыўныя інструменты, здольныя паяднасць барацьбу з экалагічным заняпадам і барацьбу з беднасцю”, - сказаў Папа.

Іншым прынцыпам, паводле Святога Айца, павінна быць справядлівасць. Францішак нагадаў аб “экалагічнай пазыцы” Поўначы перад Поўднем, звязанай з камерцыйнай нераўнавагай і яе наступствамі для экалогіі, а таксама непрапарцыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў, якое гістарычна здзейснялі некаторыя краіны. Цяпер яны пакліканы адплаціць гэту пазыку добрым прыкладам, абмяжоўваючы спажыванне неаднаўляльнай энергіі, дапамагаючы патрабуючым краінам у рэалізацыі палітыкі і праграм па устойлівым развіцці, прымаючы належныя сістэмы кантролю за лясамі, сферай транспарту, смецця, сур’ёзна адказваючы на праблему выкідання прадуктаў харчавання, спрыяючы развіццю цыркулярнай мадэлі эканомікі і новых стыляў жыцця.

У вырашэнні экалагічных праблем павінны быць задзейнічаны ўсе бакі, перакананы Пантыфік. Неабходна адкрыць дзверы для дыялогу, натхнёнага інтэгральнай экалогіяй, аб якой ідзе гаворка ў энцыкліцы “Laudato si’”. Папа запэўніў еўрапейскіх міністраў у сваёй падтрымцы, каб годна адказаць на вокліч Зямлі і бедных.








All the contents on this site are copyrighted ©.