2015-09-16 11:55:00

Папа папрасіў аб малітве за яго візіт на Кубу і ў ЗША


На заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане папа Францішак нагадаў, што 19 верасня 2015 г. пачынаецца яго Апостальскае падарожжа на Кубу і ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Ён прывітаў жыхароў гэтых краін і папрасіў вернікаў падтрымліваць яго малітоўна. 

“У бліжэйшую суботу я адпраўлюся ў Апостальскае падарожжа на Кубу і ў ЗША, у місію, да якой рыхтуюся з вялікай надзеяй. Галоўнай прычынай майго падарожжа з’яўляецца VIII Сусветная сустрэча сем’яў, якая адбудзецца ў Філадэльфіі. Я таксама наведаю сядзібу ААН, у 70-ю гадавіну існавання гэтай структуры”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік заклікаў кубінскіх і амерыканскіх вернікаў духоўна падрыхтавацца да гэтых падзей. “Прашу ўсіх спадарожнічаць мне ў малітве, прасіць аб святле і моцы Святога Духа і заступніцтве Найсвяцейшай Панны Марыі, якая з’яўляецца апякункай Кубы, як Маці Божая з Эль-Кобрэ і апякункай Злучаных Штатаў Амерыкі, як Беззаганна Зачатая”, - падкрэсліў Францішак. 








All the contents on this site are copyrighted ©.