2015-09-15 08:39:00

Святы Пасад сабраў маладых законнікаў і законніц


15 верасня 2015 г. у Ватыкане пачалася сустрэча для маладых кансэкраваных асобаў на тэму “Абудзіце свет! Евангелле, прароцтва, надзея”. Форум праводзіцца па ініцыятыве Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Ён сабраў каля чатырох тысяч законнікаў і законніц з усяго свету, якія перажываюць перыяд разважання перад складаннем вечных манаскіх абяцанняў або склалі іх не больш за дзесяць гадоў таму. 

Штодзённыя сустрэчы праходзяць у ватыканскай Зале Паўла VI. Іх мэта заключаецца ў паглыбленні ведаў маладых законнікаў аб фундамельнальных элементах кансэкраванага жыцця праз біблійную, тэалагічна-харызматычную і эклезіялагічную прызму. Форум дае яго ўдзельнікам магчымасць для новых знаёмстваў і дзялення досведамі і чаканнямі. Ён будзе працягвацца да 19 верасня.








All the contents on this site are copyrighted ©.