2015-09-15 08:05:00

Папа зрабіў новае прызначэнне ў Рымскай дыяцэзіі


14 верасня 2015 г. папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Рымскай дыяцэзіі кс. прэлата Анджэла Дэ Данаціса, да гэтага пробашча парафіі св. Марка Евангеліста і духоўнага кіраўніка Папскай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рыме. У сакавіку 2014 г. кс. Дэ Данаціс праводзіў велікапостныя духоўныя практыкаванні для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі.

Біскуп-намінат нарадзіўся ў 1954 г. у Касарана, у паўднёвай Італіі. З 1983 г. займаецца душпастырствам у Рымскай дыяцэзіі, членам Святарскай рады і Калегіі кансультантаў якой з’яўляецца. 








All the contents on this site are copyrighted ©.