2015-09-12 11:05:00

Польскі епіскапат: зробім усё магчымае для бежанцаў


“Прыняцце мігрантаў, гэта вялікі выклік і новае выпрабаванне нашага хрысціянскага духу”, - адзначыў Прымас Польшчы арцыбіскуп Гнезненскі Войцех Поляк, каментуючы заклапочанасць польскага грамадства, выкліканую, на яго думку, негатыўным вобразам ісламскага свету, які ствараецца праз СМІ. 

Паводле інфармацыйнага агенцтва “SIR”, толькі каля 36% палякаў жадаюць прыняць мігрантаў з Блізкага Усходу, згодна з квотамі ўстаноўленымі Еўрапейскім саюзам, у той час, як 55% насельніцтва – супраць такога рашэння. 

8 верасня 2015 г. прэзідыўм польскага епіскапату скіраваў пасланне, у якім паведаміў, што “Касцёл у Польшчы, пакліканы дапамагчы патрабуючым асобам у Год Міласэрнасці, канешне зробіць усё магчымае, нясучы ім падтрымку”. У той жа час іерархі заўважылі, што “галоўныя высілкі ўсяго свету павінны быць скіраваны на спыненне канфліктаў, якія вымушаюць людзей пакідаць свае краіны”. Яны падкрэслілі важнасць аказання “дапамогі пакутуючым з прычыны войнаў у краінах іх паходжання”, чым польскія вернікі займаюцца на працягу многіх гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.