2015-09-11 13:15:00

Пантыфік і Прэзідэнт Сербіі абмеркавалі сітуацыю бежанцаў


11 верасня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах з Дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

У ходзе сардэчных перамоваў бакі адзначалі добрыя адносіны існуючыя паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Сербія. Абмяркоўваліся тэмы, якія прадстаўляюць агульны інтарэс і звязаны з адносінамі паміж касцёльнай супольнасцю і грамадскай, з асаблівай увагай на экуменічны дыялог і ўклад Каталіцкага Касцёла ў супольнае дабро сербскага грамадства. 

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі працэс поўнай інтэграцыі Сербіі ў Еўрасаюз, сітуацыю сірыйскіх і іракскіх бежанцаў, а таксама важнасць прыняцця супольнага рашэння ў адносінах трываючага крызісу.








All the contents on this site are copyrighted ©.