2015-09-10 12:52:00

Пантыфік сустрэўся з прэм’ер-міністрам Кувейта


10 верасня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Кувейта шэйха Джабера аль-Мубарака аль-Хамада ас-Сабаха, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

Падчас сардэчных перамоваў, абмяркоўваліся некаторыя тэмы, якія ўяўляюць супольную цікавасць. Сярод іх станоўчы ўклад у кувейцкае грамадства старадаўняй хрысціянскай меншасці. Бакі звярталі ўвагу на важнасць адукацыі для спрыяння культуры павагі і мірнага суіснавання паміж рознымі народамі і рэлігіямі, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

У рамках сустрэчы быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Дзяржсакратарыятам Яго Святасці Папы і Міністэрствам замежных спраў Кувейта. Гэтым інструментам бакі абавязаліся кансалідаваць і ўмацоўваць двухбаковыя адносіны дзеля ўзаемнага супрацоўніцтва, міру, рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.