2015-09-09 13:06:00

Папскі вікарый для Ватыкану: прымем дзве пяцідзетныя сям’і


Вікарый Святога Айца для Дзяржавы Ватыкан кардынал Анджэла Камастры распавёў, што ватыканскімі парафіямі хутчэй за ўсё будуць прыняты дзве пяцідзетныя сям’і. Ім будзе забяспечана пражыванне, праца для бацькаў і медыцынскае абслугоўванне. Гэта будуць людзі, якія ўцякаючы ад вайны, перабраліся праз Міжземнае мора на поўдзень Італіі, на востраў Лампедуза. Зараз гэтыя сем’і шукаюцца з дапамогай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Сaritas”.

Францішак жадае, каб яны жылі побач з Ватыканам, нібыта прыбываючы ў “ценю бацькоўскай любові Папы”. Пантыфік таксама пажадаў, каб іх медыцынскае забеспячэнне не клалася цяжарам на Італію. Бежанцы будуць карыстацца тымі самымі медыцынскімі паслугамі, што і ўсе ватыканскія служачыя, падкрэсліў кардынал Камастры. Пасля прыбыцця гэтых сем’яў у Рым, ватыканскія парафіі паклапоцяцца аб іх штодзённым быце. 

Ватыканскі іерарх прызнаўся, што прыняцце дзвюх сем'яў бежанцаў, гэта “кропля ў акіяне праблем”. “Маці Тэрэза з Калькуты, аднак, казала, што акіян складаецца менавіта з такіх кропель, і кожная з іх вельмі важная. І гэта праўда. У нашым эгаістычным свеце мы павінны нібыта нанова вучыцца мастацтву чынення дабра”, - заўважыў кардынал.








All the contents on this site are copyrighted ©.