2015-09-08 10:30:00

Біскупы ЗША: павялічыць колькасць працоўных месцаў


Стварэнне дастатковай колькасці месцаў працы з’яўляецца выклікам, які стаіць перад католікамі, адзначылі біскупы ЗША ў пасланні з нагоды Дня працы, які святкуецца тут кожны першы панядзелак верасня з 1884 г. “Мы не можам пагадзіцца з так званай “новай маральнасцю”, эканоміка якой не забяспечвае стабільнай працы за заробак, што дазваляе весці годнае жыццё”, - гаворыцца ў звароце амерыканскага епіскапату да вернікаў.

На думку каталіцкіх біскупаў Злучаныя Штаты патрабуюць глыбокай перамены чалавечых сэрцаў, якая павінна рэалізавацца на розных узроўнях жыцця. “Нязменнасць заробку за працу ўмацавала ціск, што аказваецца на сем’і, калі кошты прадуктаў харчавання, жылля, транспарту і адукацыі працягваюць расці”, - прыводзіць словы біскупаў каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “КАІ”. Паводле іерархаў, відавочным з’яўляецца насілле над чалавечай годнасцю праз неналежнае выкарыстанне працаўнікоў, гандль жанчынамі і дзецьмі і кепскую эміграцыйную сістэму.








All the contents on this site are copyrighted ©.