2015-09-05 11:46:00

Нунцый ва Украіне прызначаны на новую пасаду


5 верасня 2015 г. папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Томаса Эдварда Галіксана, да гэтага часу Апостальскага нунцыя ва Украіне, сваім прадстаўніком ў Швейцарыі і Княстве Ліхтэнштэйн. 

65-гадовы арцыбіскуп Галіксан паходзіць з ЗША. Ён закончыў Папскую касцёльную акадэмію ў Рыме і абараніў дысертацыю па кананічным праве. На службе ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Святога Пасаду знаходзіцца з 1985 г. 

У 2004 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім нунцыем на Трынідад і Табага. Адначасова ён выконваў функцыю прадстаўніка Святога Айца ў шэрагу маленькіх дзяржаў Цэнтральнай Амерыкі: на Багамскіх Астравах, у Дамініке, Сэнт-Кісе і Нэвісе, Сэнт-Люсіі, Сэнт-Вінсэце і Грэнадзіне, Антыгуа і Барбуда, Барбадосе, Ямайцы, Грэнадзе, Сурынам і Гаяне, а таксама функцыю Апостальскага дэлегата на Антыльскіх астравах.

З 21 мая 2011 г. арцыбіскуп Томас Галіксан быў Апостальскім нунцыем ва Украіне. Ён замяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Івана Юркавіча, які быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Расійскай Федэрацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.