2015-09-04 11:37:00

Францішак пра хваробу разладаў і падзелаў у Касцёле


У Касцёле існуе адна хвароба: сеянне падзелаў і разладу. Хрысціяне, аднак, пакліканы да прымірэння і згоды, адзначыў папа Францішак 4 верасня 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Супакой – гэта справа Езуса. Збаўца быў пасланы менавіта, каб прымірыць чалавецтва з Богам. Хрысціяне таксама павінны быць людзьмі супакою і згоды пасярод войнаў і нянавісці, сказаў Пантыфік.

Святы Айцец параіў вернікам задаць сабе пытанне: што яны сеюць уласнымі языкамі: мір ці разлад? “Часта мы чуем пра некаторых асобаў: “Мае змяіны язык”, бо чыняць тое, што ўчыніў змей з Адамам і Евай – знішчаюць супакой. Гэта зло і адна з хваробаў Касцёла: сеянне падзелаў і нянавісці, лічыць Папа. 

Хрысціяне пакліканы быць міратворцамі, як Езус. “Калі асоба, на працягу свайго жыцця, нічога не чыніла, а толькі спрыяла прымірэнню паміж людзьмі, яна можа быць кананізавана: гэта святая асоба”, - сказаў Францішак. 

Папа заклікаў вернікаў не прамаўляць словаў, якія нясуць падзелы, войны і не распаўсюджваць плёткі. “Пляткарства – гэта тэрарызм, бо той, хто пляткарыць, як тэрарыст кідае бомбу і ўцякае, нясучы разбурэнне: разбурае сваім языком, не чыніць спакою”, - мяркуе Святы Айцец. Калі ўзнікае жаданне абгаварыць кагосьці, пасеяць разлад і падзелы: неабходна прыкусіць сабе язык, параіў Францішак. 

На заканчэнне гаміліі Папа заклікаў вернікаў маліцца аб ласцы спрыяння прымірэнню і згоды паміж людзьмі і здольнасці спыняць сябе ў моманты, калі узнікае спакуса абгаварыць кагосцьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.