2015-09-03 14:10:00

Пантыфік: пакора адкрывае сэрца на сустрэчу з Езусам


Здольнасць убачыць у сабе грэшніка адкрывае сэрца на вялікае здзіўленне ад  сустрэчы з Езусам Хрыстом, адзначыў папа Францішак 3 верасня 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Папа заўважыў, што большасць свайго часу Езус праводзіў шукаючы людзей і сустракаючыся з імі; а затым, калі наступаў поздні вечар, аддаляўся ад ўсіх і маліўся. 

На яго думку, існуе два спосабы сустрэчы з Хрыстом. Першы – гэта спосаб Пятра, апосталаў, людзей, якіх ахоплівала “вялікае здзіўленне”. Іншая група, гэта настаўнікі закону, якія не дазвалялі здзіўленню ўвайсці ў свае сэрцы. Яны, пагаджаліся, што Езус усё казаў добра, але рабілі ўласныя разлікі і трымалася на дыстанцыі ад Яго.

Нават дэманы прызнавалі, што Езус – гэта Сын Божы, але, на падабенства фарысеяў і кніжнікаў “не ўмелі здзіўляцца, былі закрытымі ў сваёй самадастатковасці, у сваёй пысе”. Яны не маглі нічога сказаць пра сябе: “іх пыха была настолькі вялікай, што перашкаджала зрабіць гэта”. Настаўнікі закону адзначалі, што Езус кажа разумна, што Ён здольны рабін і чыніць цуды, але не маглі прызнацца, што самі з’яўляюцца пыхлівымі, самадастатковымі і грэшнымі. “Няздольнасць прызнаць сябе грэшнікамі аддаляе ад сапраўднага вызнання Езуса Хрыста. У гэтым розніца”, - сказаў Папа.

Францішак заўважыў, што таксама і сёння ёсць шмат людзей здольных вызнаць, што Езус – гэта Пан, але мала тых, хто можа прызнацца ў сваёй грахоўнасці. “Гэта нашмат лягчэй казаць пра іншых” – пляткарыць, сказаў Пантыфік. 

На заканчэнне сваёй гаміліі Святы Айцец заклікаў вернікаў маліцца аб ласцы здзіўлення падчас сустрэчы з Панам і здольнасці зрабіць падвоенную споведзь: вызнаць, што Хрыстус – Сын Бога жывога і прызнацца ва ўласнай грахоўнасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.