2015-08-31 12:45:00

Насычаны графік Папы ў першы восеньскі тыдзень


У першы працоўны тыдзень пасля перыяду летняга адпачынку папа Францішак правядзе шэраг важных сустрэч і мерапрыемстваў. Асаблівае месца сярод іх займаюць аўдыенцыі для супрацоўнікаў ватыканскай дыпламатыі. Святы Айцец сустрэнецца з Апостальскімі нунцыямі, якія здзяйсняюць служэнне ў Камеруне і Экватарыяльнай Гвінеі, Партугаліі, Калумбіі, Бельгіі і Люксембургу, Балгарыі і Македоніі, Аргентыне.

На працягу бліжэйшага тыдня Францішак сустрэнецца з трыма ватыканскімі іерархамі: кардыналам Джорджам Пэлам, прэфектам Сакратарыяту па эканамічных пытаннях, кардыналам Маркам Уэле, прэфектам Кангрэгацыі па справах Біскупаў, і кардыналам Герхардам Людвігам Мюлерам, прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння. 

3 верасня 2015 г. Ватыкан наведаюць з візітам Прэзідэнт Ізраіля Рэўвен Рыўлін і Вялікі рабін Вялікабрытаніі і Брытанскай садружнасці Эфраім Мірвіс.

1 верасня 2015 г. адбудзецца першая, пасля перыяду летняга адпачынку, св. Імша ў капліцы Дому св. Марты, на якую Папа традыцыйна запрашае розныя групы вернікаў. Вечарам гэтага ж дня ў Ватыканскай базыліцы Святы Айцец узначаліць набажэнства ў інтэнцыі абароны стварэння. 








All the contents on this site are copyrighted ©.