2015-08-31 10:55:00

Бэнэдыкт XVI памаліўся са сваімі былымі вучнямі


Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу для “Кола вучняў Ратцынгера” – аб’яднання асоб, які пісалі свае доктарскія працы пад яго кіраўніцтвам або былі яго асістэнтамі, калі ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Штогадовае спатканне прайшло 27-30 жніўня 2015 г. у Кастэль-Гандольфа на тэму: “Як сёння казаць пра Бога? Крызіс веры ў Еўропе”. Сустрэча з Бэнэдыктам XVI адбылася ў Ватыкане. 

Эўхарыстыя прайшла ў касцёле на тэрыторыі Тэўтонскіх могілак. Разам з Папам на пенсіі яе цэлебравалі кардынал Курт Кох – старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, і кардынал Крыстаф Шонборн – арцыбіскуп Венскі. Абодва іерархі з’яўляюцца былымі студэнтамі Бэнэдыкта XVI.

Папа на пенсіі прамовіў сваю гамілію па-нямецку. Каментуючы нядзельнае евангельскае чытанне, ён звярнуў увагу на важнасць унутранага ачышчэння чалавека. Неабходна адказаць “унутранай гігіенай” на шматлікія “хваробы і эпідэміі”, якія пагражаюць сэрцу, сказаў ён. Паводле Бэнэдыкта XVI, ачышчаючую сілу мае Божае слова, у якім чалавек сустракаецца з самім Богам. 

Пасля Эўхарыстыі, у адным з памяшканняў комплекса Тэўтонскага калегіўма Бэнэдыкт XVI асвяціў залу, названую ў яго гонар. Ён пажадаў, каб усё, што ў ёй будзе адбывацца, служыла развіццю Касцёла. 18 лістапада 2015 г. тут таксама будзе адкрыта Рымская бібліятэка Ёзэфа Ратцынгера-Бэнэдыкта XVI, у якой будуць сабраны кнігі Папы на пенсіі на розных мовах.

“Кола вучняў Ратцынгера” існуе з 1971 г. Яно ўзнікла для арганізацыі сустрэч дактарантаў з іх навуковым кіраўніком. Нават тады, калі Ратцынгер стаў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, тэолагі не перасталі спатыкацца. Зараз семінары праводзяцца раз у год. На працягу апошніх гадоў Бэнэдыкт XVI не прымае ў іх удзелу, але заўсёды знаходзіць час, каб памаліцца разам са сваімі былымі студэнтамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.