2015-08-30 12:47:00

Пантыфік: пакласці канец насіллю на Блізкім Усходзе


Папа Францішак нагадаў аб важнасці свабоды веравызання і спынення насілля на Блізкім Усходзе. Пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане Пантыфік распавёў вернікам, што 29 жніўня 2015 г. у ліванскай Харысе прайшла беатыфікацыя сіра-каталіцкага епіскапа Флавіена Мішэля Мелкі – ахвяры пераследу рэлігійных і этнічных меншасцяў у Атаманскай імперіі ў 1915 г. 

“У кантэксце жудаснага пераследу хрысціян, ён быў нястомным абаронцам правоў свайго народу, заклікаючы ўсіх заставацца моцнымі ў веры. Таксама і сёння, на Блізкім Усходзе і ў іншых частках свету, хрысціяне падвяргаюцца пераследу”, заўважыў Папа. Святы Айцец пажадаў, каб беатыфікацыя сірыйскага епіскапа напаўняла пакутуючых вернікаў суцяшэннем, адвагай і надзеяй. Францішак заклікаў заканадаўцаў і кіраўнікоў бачыць у падзеі стымул для гарантавання рэлігійнай свабоды і заклікаў міжнародную супольнасць пакласці канец насіллю і злоўжыванням.








All the contents on this site are copyrighted ©.