2015-08-28 12:29:00

Працягваецца беатыфікацыйны працэс Яна Паўла І


Пачаўся канчатковы этап беатыфікацыйнага працэсу Яна Паўла І, распавёў біскуп Джузэпэ Анрдых, ардынарый Белуна-Фельтры – роднай дыяцэзіі Пантыфіка. Іерарх адзначыў, што ўжо падрыхтаваны ўвесь неабходны зборнік дакументаў, сярод якіх прадстаўленне гераічнасці цнотаў кандыдата да хвалы алтароў, паведамляе італьянскае выданне “Avvenire”.

На думку біскупа Андрыха, асаблівую каштоўнасць у гэтым працэсе мае сведчанне, якое пажадаў скласці Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI. Паводле слоў іерарха, ў 2004 г., будучы прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, Ёзэф Ратцынгер публічна прызнаўся, што ўжо моліцца праз заступніцтва Яна Паўла І, як праз заступніцтва святога. Біскуп Андрых распавёў аб падрабязнасцях беатыфікацыйнага працэсу падчас св. Імшы ў гадавіну абрання Яна Паўла І на пасад св. Пятра. Ён стаў Біскупам Рыма 26 жніўня 1978 г. 

Пантыфікат Яна Паўла І з’яўляецца адным з самых кароткіх у гісторыі Касцёла. Ён працягваўся ўсяго 33 дні. Беатыфікацыйны працэс Пантыфіка пачаўся ў 2003 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.