2015-08-28 15:48:00

Мальтыйскі іерарх крытыкуе заканадаўчыя перыпетыі


Мальтыйскі арцыбіскуп Чарльз Шыклюна нагадаў, што хрысціяне маюць права абараняцца ад абразаў. “Калі не пагаджаешся з намі і не падзяляеш нашай веры, мы не будзем навязваць сваіх поглядаў, але не маеш права нас абражаць”, -  такімі словамі іерарх пракаментаваў прапанову аб адмене пакарання за абразу рэлігійных пачуццяў, прадугледжаную мясцовым заканадаўствам.

Іерарх таксама рашуча асудзіў ідэю аб легалізацыі парнаграфіі з якой выступілі некаторыя мальтыйскія палітыкі. Арцыбіскуп Шыклюна нагадаў, што яна з’яўляецца абразай як чалавечай годнасці так і Бога.

Былы прамотар справядлівасці ў Кангрэгацыі Веравучэння выступіў супраць змен у мальтыйскім заканадаўстве, якое рэгулюе сферу штучнага апладнення, у прыватнасці сурагатнага мацярынства. Некаторыя палітычныя сілы выступілі за яго легалізацыю. “Улонне жанчыны з’яўляецца дарам, дзякуючы якому яна можа перажыць досвед мацярынства. Гэта тут нараджаецца сувязь маці з дзіцём”, - прыводзіць словы іерарха інфармацыйнае агенцтва “KAI”. Арцыбіскуп Шыклюна заўважыў, што нават калі тэхнічна сурагатнае мацярынства стала магчымым, нельга з маткі жанчын рабіць тавар для продажу ці “арэнды”.








All the contents on this site are copyrighted ©.