2015-08-28 10:49:00

Кардынал: міграцыя – cімптом несправядлівасці ў свеце


Міграцыя – гэта не зло, але сімптом несправядлівасці, якая існуе ў свеце. Толькі калі здолеем перамагчы несправядлівасць – міграцыя паменшыцца, адзначыў кардынал Франчэска Монтэнэгра, кіраўнік фонда “Migrantes” і камісіі па справах мігрантаў пры італьянскім епіскапаце. Пурпурат з’яўляецца арцыбіскупам Агрыджэнта, у склад якой уваходзіць сумна вядомы востраў Лампедуза – першы, а нярэдка і апошні прыстанак для многіх жыхароў Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу, якія спрабуюць дасягнуць Еўропы праз Міжземнае мора.

У размове з прадстаўнікам італьянскага аддзялення дабрачыннай арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” (“Aiuto alla Chiesa che soffre”) іерарх адзначыў, што раней, галоўнай прычынай міграцыі была эканамічная адсталась рэгіёну, а сёння людзі пераважна ўцякаюць ад чарговых войнаў, голаду і пераследу за веру. 

Колькасць бежанцаў-хрысціян за апошнія некалькі гадоў павялічылася на 30%. Нягледзячы на гэта, кардынал Монтэнэгра лічыць важным не адрозніваць людзей паводле іх веравызання – дапамагаць неабходна ўсім. “Мы павінны навучыцца распазнаваць Хрыста таксама і ў тых, хто прыбывае да нас на баржах. Калі не здолеем прыняць гэту асаблівую прысутнасць Хрыста – станем атэістамі, нават будучы вернікамі”, - сказаў ён.

У лодках бежанцаў, а таксама пры ахвярах небяспечных падарожжаў, нярэдка знаходзяцца хрысціянскія і мусульманскія сакральныя кнігі. Кардынал Монтэнэгра заўважыў, што часта яны маюць на сабе сляды доўгага карыстання, на іх старонках можна знайсці падкрэсліванні і нататкі, якія распавядаюць пра драму мігрантаў і іх рэлігійнайсць, якая перажываецца асаблівым чынам. Паводле іерарха, знойдзеныя кніг лягуць у асновы выставы “Біблія і Каран на Лампедузе”, арганізацыя якой адбудзецца ў наступным годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.