25 жніўня 2015 г. у Ватыкане кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін прыняў на аўдыенцыі Намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алену Купчыну, паведаміла Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь.
Падчас размовы, між іншым, абодва бакі пракаментавалі афіцыйнае паведамленне беларускага боку, якое было скіравана 24 жніўня да дыпламатычных прадстаўнікоў некаторых краін у Рэспубліцы Беларусь, адносна рашэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб вызваленні некаторых вязняў, як гуманітарнага акту ў адказ на просьбы, скіраваныя з боку краін Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і папы Францішка.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, у адказ на шматлікія пытанні, паведамляе, што вышэйпададзеная інфармацыя дыпламатычнага паходжання адпавядае рэчаіснасці. Святы Айцец асабіста выступіў з хадайніцтвам у дадзенай справе.
All the contents on this site are copyrighted ©. |